«Гомельская вясна»: Яўген Бурло знаходзіцца ў медсанчастцы СІЗА — яму аказваецца неабходная дапамога
Як паведаміла @viasnaHomel крыніца, знаёмая з сітуацыяй удзельніка гурта TOR BAND
Яўгена Брыло — мужчыне была праведзеная камп'ютарная тамаграфія, якая не пацвердзіла рэцыдыву анкалагічнай хваробы.
Але Яўген мае некроз тазабедраных суставаў – з гэтай прычыны музыку дазволілі мець у СІЗА кастылі, таксама паказаны пасцельны рэжым. Акрамя таго, яго ўтрымліваюць не ў звычайнай камеры, а ў медсанчастцы СІЗА і аказваюць дапамогу.
Раней адна з крыніц паведамляла, што палітзняволены музыка моцна схуднеў і не можа перасоўвацца самастойна.
t.me/flagshtok