Расейскія войскі нанеслі ўдар у 100 метрах ад тэрыторыі Беларусі З відэа, якое сёння апублікавалі расейскія ваенныя рэсурсы, вынікае, што бомбавы ўдар быў нанесены ў менш чым у сотні метраў ад тэрыторыі Добрушскага раёну Гомельскай вобласці. Відавочна,

| Тэлеграм
Расейскія войскі нанеслі ўдар у 100 метрах ад тэрыторыі Беларусі

З відэа, якое сёння апублікавалі расейскія ваенныя рэсурсы, вынікае, што бомбавы ўдар быў нанесены ў менш чым у сотні метраў ад тэрыторыі Добрушскага раёну Гомельскай вобласці.

Відавочна, што ваеннага значэння гэты ўдар не мае. Сімволіка гэтага ўдару вялізарная і паказвае перспектывы сяброўства трох краін.

Цікава, што апошні рамонт і добраўпарадкаванне гэтага манумента праводзіўся за кошт бюджэтных сродкаў Беларусі.

t.me/flagshtok
Два браты, жыхары Лельчыцкага раёна, паехалі на заробкі ў Маскву і зніклі без вестак Паводле папярэдняй інфармацыі, браты Віталь і Сяргей Калеснікі выехалі ў Расію ў маі 2025 года. Ці заключалі яны кантракт з Міністэрствам абароны РФ — невядома. У любым выпадку, іх імёны адсутнічаюць у спісах вядомых наймітаў, якімі валодае ўкраінскі бок. t.me/flagshtok
Только что дрон пролетел над Брагином и движется к Наровле Сообщает украинский мониторинговый канал еРадар. Будьте осторожны. t.me/flagshtok
Калінкавіцкі БРСМ паказаў, чым занялі «байцоў» студатраду на адным з прадпрыемстваў раёна На фота відаць, што для іх прыдумалі такую працу: уручную ляпіць этыкеткі на бутэлькі. У допісе БРСМ сцвярджаецца, што ўдзельнікі студатраду «задаволеныя сваімі працоўнымі месцамі». Які яны атрымліваюць заробак, не удакладняецца. t.me/flagshtok
Такі гук чулі гамяльчане сёння ўначы Дзеючыя ўлады традыцыйна не каментавалі пралёты расійскіх дронаў і не паведамлялі аб іх небяспецы. Флагшток выказвае падзяку гамяльчанам, якія трымалі нас у курсе сітуацыі. t.me/flagshtok
Гомель, осторожно! Продолжается пролет БПЛА над городом - Около 01:26 глухой звук взрыва юго-западнее Гомеля. Возможно, сбитие. Сбитие не подтверждено. - Рында мониторит: еще один БпЛА через Добрянку, еще БпЛА через Любеч в сторону Беларуси. - По данным украинского Тг-канала Monitor около 01:33 два БПЛА вторглись в Беларусь в районе украинских Любеча и Добрянки и движутся в юго-западном направлении. - Южнее Гомеля в 02:00 вновь слышен звук БпЛА, 02:08 слышит Волотова. - Рында мониторит: в 02:20 еще один залет в Беларусь через Славутич.