Рэдактар гомельскай раёнкі стала кумірам лідэра гурта «Дразды»
Пасля таго, як галоўны рэдактар «Маяка» мужна прызнала сваю віну і апублікавала смелае інтэрв'ю з салістам «Драздоў» Віталем Карпанавым, той выклаў відэа, у якім заявіў:
«У Год беларускай жанчыны ў мяне з’явіўся сапраўдны кумір, смелы і адважны чалавек — рэдактар гомельскай раённай газеты «Маяк» Вікторыя Футрына. Пасля нашага канцэрту 3 ліпеня ў Гомелі, дзе мы спявалі з ўсёй плошчай, яна ў сваёй калонцы накідала ў бок «Драздоў» непрыемных і балючых слоў, але, разабраўшыся, забрала іх назад! Канфлікт вычарпаны, прэтэнзій адзін да аднаго не маем, паразмаўлялі і пасябравалі».
t.me/flagshtok