Мінінфарм заблакаваў сайт светлагорскага медыя «Ранак»
Замест сайта
ranak.me ў Беларусі загружаецца заглушка:
«Доступ к ресурсу ограничен на основании пункта 11 Положения о порядке ограничения доступа к информационным ресурсам (их составным частям), размещенным в глобальной компьютерной сети Интернет».
Гэта значыць, што сайт Ранка заблакаваны за тое, што быццам бы праз яго можна прайсці на іншыя рэсурсы, абмежаваныя Мінінфармам Лукашэнкі.
У сацыяльных сетках Ранка няма навін з 15 чэрвеня.
У аддзеле ідэалогіі Светлагорскага райвыканкаму ад каментароў адмовіліся.
Затрыманні работнікаў і блакаванне рэсурсаў Ранка адбыліся пасля асвятлення рэдакцыяй
аварыі на Заводзе беленай цэлюлозы ў Светлагорску.
t.me/flagshtok