У Жлобіне закрываюць адразу тры буйныя харчовыя крамы
Жыхары Жлобіна задаліся пытаннем, чаму зачыніліся крамы па вуліцы Першамайскай, ці праўда, што спыняе працу крама «Алмі» ў мікрараёне 18, няўжо і крама «Цэнтральная» на мяжы закрыцця?
Паводле газеты райвыканкама, пра гэта гавораць «у аўтобусах і на прыпынках, і нават распытваюць прадаўцоў». Выданне прывяло адказ начальніка аддзела гандлю і паслуг райвыканкама.
Высветлілася, што філіял «Аблгандальсаюз» не падоўжыў дамову арэнды з «Дабраномам» (вул. Першамайская, 16), уласнік ААТ «Кампаньён» вырашыў прадаць памяшканні крам сваёй сеткі (Першамайская, 34 і «Цэнтральны»). Таксама сапраўды зачыняецца «Алмі» па вул. Войкава, 1 – без удакладнення прычын.
У выканкаме запэўнілі, што «пасля афармлення ўсіх неабходных працэдур і касметычнага рамонту памяшканняў новыя ўласнікі плануюць адкрыццё крам іншых гандлёвых сетак».
t.me/flagshtok