Журналіст Яўген Меркіс адбывае зняволенне ў Шклове
Гомельскага журналіста і краязнаўца
Яўгена Меркіса накіравалі адбываць прысуд у папраўчую калонію № 17, што месціцца ў горадзе Шклове. Аб гэтым
паведамляе БАЖ.
Туды яго этапавалі з гомельскага СІЗА яшчэ 9 верасня, але вядома пра гэта стала толькі цяпер. Яўген мае знаходзіцца ў шклоўскай калоніі да сакавіка 2026 года.