Звычайны дзень на гомельскім ЗЛіНе: чэленджы БРСМ чаргуюцца з жорсткімі затрыманнямі
У адзін дзень з’явілася два відэа: на адным танцы маладых работніц завода без асаблівай сэнсавай нагрузкі.
На другім — міліцэйскі гвалт у тым самым месцы. Невядомага хлопца затрымліваюць за стварэнне электроннай улёткі з інфармацыяй пра Лукашэнку. Сілавікі палічылі яе «экстрэмісцкай» і паабяцалі заключэнне ў турму.
Інфармацыйныя рэсурсы ЗЛіна пра гэтае затрыманне не паведамлялі.
t.me/flagshtok