У Гомельскай вобласці за тыдзень затрымалі амаль два дзясяткі чалавек па палітычных матывах Праваабаронцам Гомельскай Вясны стала вядома аб затрыманнях у Рэчыцкім, Гомельскім, Хойніцкім, Светлагорскім, Петрыкаўскім, Мазырскім, Жлобінскім раёнах. Часцей

| Тэлеграм
У Гомельскай вобласці за тыдзень затрымалі амаль два дзясяткі чалавек па палітычных матывах

Праваабаронцам Гомельскай Вясны стала вядома аб затрыманнях у Рэчыцкім, Гомельскім, Хойніцкім, Светлагорскім, Петрыкаўскім, Мазырскім, Жлобінскім раёнах.

Часцей за ўсё грамадзян затрымлівалі за «распаўсюд экстрэмізму» па адміністратыўным артыкуле 19.11.

Сярод затрыманых аказаўся гомельскі актывіст Васіль Палякоў, ён атрымаў 15 сутак.

Перад выходнымі на чарговыя 15 содняў асудзілі бацьку аднаго з самых маладых палітвязняў Мікіты Залатарова — Міхаіла Лапунова. Яго зноў абвінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкай прадукцыі». Гэта ўжо шосты 15-суткавы арышт запар. Агулам мужчына правядзе за кратамі не менш за 90 содняў — тры месяцы.

Таксама стала вядома пра затрыманне брата палітолага Валерыя Карбалевіча разам з жонкай. Іх прымушалі запісаць «пакаяннае» відэа, але сям'я не згадзілася. Пасля іх забралі ў ІЧУ, пратрымалі 72 гадзіны, але асудзіць не паспелі, бо затрыманых у той дзень было шмат.

t.me/flagshtok
Жахлівыя наступствы атакі расійскага дрона ў суседнім Чарнігаве Загінулі дзве 15-гадовыя дзяўчыны, 22 чалавекі параненыя, БпЛА тыпу Бандэроль. Крыніца: Суспільне Чернігів
Логистика войны: вместо того чтобы помочь гражданам Украины преодолеть 5 километров между оккупированными Олешками и Херсоном, их повезут тысячи километров по воздуху и сотни — по земле На фото — траектория полёта российского Ан-148 из аэропорта Гомеля с украинской делегацией и реальная линия фронта между. t.me/flagshtok
В гомельский аэропорт также приехал Лубинец — украинский омбудсмен по правам человека Обычно он контактирует с российской стороной по вопросам обмена военнопленными. Примечательно, что микроавтобусы с украинской делегацией приехали без регистрационных номеров. t.me/flagshtok
В аэропорту «Гомель» — Ан-148. Прилетела делегация для подготовки рейса с гражданами Украины из оккупированных РФ Олешек Борт RA-61734 принадлежит ВКС РФ. План эвакуации, опубликованный «Украинской правдой» со ссылкой на документы и собеседников, предусматривает, что 31 октября людей и украинскую делегацию доставят из Анапы в Гомель военно-транспортным самолётом Минобороны РФ. t.me/flagshtok
Інфармацыю пра палітычныя прысуды цалкам закрылі ўлады. Апошнія вядомыя выракі на Гомельшчыне – праціўнікам расійскай вайны Больш за месяц Флагшток не актуалізуе агляд палітычных прысудаў – але не з-за таго, што рэпрэсіі быццам бы спыніліся. Чытайце па спасылцы: https://d3oxxpnat7awnp.cloudfront.net/by/vybary-2020/infarmacyju-pra-palitychnyja-prysudy-calkam-zakryli-wlady-aposhnija-vjadomyja-vyraki-na-gomelshchyne-praciwnikam-rasijskaj-vajny.html