У Гомелі забаранілі праводзіць фестываль касплея
Арганізатары фэсту
паведамілі, што ў Беларусі стала немагчыма ладзіць танцавальныя і k-pop мерапрыемствы.
Асноўная прычына па меркаванні арганізатараў у тым, што сам кірунак культуры стаў непрымальным для ўладаў:
“Акрамя ўсё больш складанай сістэмы афармлення грамадска-культурнага мерапрыемства, складваецца адчуванне, што творчыя мерапрыемствы нашага кірунку не ў фаворы. Мы не ведаем, з чым менавіта гэта звязана, афіцыйных пацверджанняў няма, таму можам толькі будаваць здагадкі. Ясна адно — вышэйстаячыя інстанцыі не гатовыя на бягучы момант падтрымаць правядзенне фестывалю, а без іх ухвалення (узгаднення) афіцыйна правесці фестываль не ўяўляецца магчымым».
Фестываль Free Time Fest праводзіцца ў Гомелі з 2015 года. У 2022 годзе фестываль не праводзілі з-за пачатку расійскага ўварвання ва Украіну. У 2023 годзе прайшоў у моцна зрэзаным фармаце.
t.me/flagshtok