Да 30-годдзя знаходжання Лукашэнкі ва ўладзе дзяржструктуры пачалі выдумляць конкурсы ў таталітарным стылі
Дзяржпрафсаюзы Гомельшчыны абвясцілі конкурс малявання Лукашэнкі з назвай «Мой прэзідэнт самы…».
Афіцыйная мэта: "выхаваць пачуццё патрыятызму і нацыянальнага гонару ў дзяцей". Конкурс прымеркавалі да 30-годдзя знаходжання дыктатара ва ўладзе, ён будзе праводзіцца па ўсёй Беларусі.
Рагачоўскія ідэолагі "Белай Русі" прыдумалі "цытатачэлендж": насельніцтву прапаноўваецца раздрукоўваць і фатаграфавацца з цытатамі Лукашэнкі.
t.me/flagshtok