Дзеючыя ўлады паказалі, як выглядаюць расійскія дроны, збітыя над Гомельшчынай, а затым выдалілі фота
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёння апублікавала справаздачу пра тое, як дэпутаты наведвалі Інстытут Следчага камітэта.
Там ім паказалі «дрон-палігон», на якім дэпутаты «на ўласныя вочы ўбачылі дроны, збітыя год таму над Гомельскай вобласцю», гаварылася ў паведамленні, якое заўважыла Люстэрка.
Удакладнялася, што цяпер БпЛА (розныя варыянты Гербер) «выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе, у тым ліку для складання пратакола агляду».
Верагодна, ірана-расійскія «Шахеды» («Герань») у Інстытута Следчага камітэта таксама ёсць, проста яны не змясціліся ў невялікае выставачнае памяшканне.
t.me/flagshtok