У Гомелі асудзілі двух чалавек, імаверна, у межах «справы Гаюна».
Па інфармацыі Гомельскай Вясны, у Гомельскім абласным судзе вынеслі прысуды двума асобам, якіх абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле арт. 361-4 КК.
34-гадовую жыхарку Мазыра, уцякачку з украінскага Лісічанска, Анастасію Кашчыну, асудзілі да зняволення (канкрэтны тэрмін удакладняецца). Яе затрыманне звязваюць з магчымай перадачай інфармацыі пра рух расійскіх войскаў у Мазыры маніторынгаваму каналу, які адсочваў дзейнасць акупацыйных сіл у Беларусі.
30-гадоваму прадпрымальніку з памежнага Камарына Канстанціну Кабурнееву таксама прызначылі пакаранне, звязанае са зняволеннем. Яго справу, паводле наяўных звестак, гэтаксама адносяць да масавых рэпрэсій пасля атрымання спецслужбамі доступу да базы даных карыстальнікаў каналу.
Праваабаронцы адзначаюць, што абодва прысуды, імаверна, з’яўляюцца часткай шырокай хвалі пераследу людзей, якія распаўсюджвалі грамадска значную інфармацыю пра дзеянні расійскай арміі, што супярэчыць праву на свабоду інфармацыі, гарантаванаму міжнароднымі нормамі.
t.me/flagshtok