Чыноўнікаў адправілі касіць траву ў Чачэрску
Недахоп кадраў у камунальных службах, з-за якога на Гомельшчыне ўзнікла вострая праблема з пакосам травы ў населеных пунктах, прывёў да таго, што да працы з газонакасілкамі пачалі прыцягваць чыноўнікаў.
У Чачэрску касіць траву адправілі работнікаў цэнтру па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый райвыканкама. Прычым – разам з чальцамі сем'яў.
Газета райвыканкама падала навіну ў савецкім духу – так, быццам чыноўнікі самі папрасіліся на неўласцівую для іх працу.
Адзначаецца, што «нават далікатныя жаночыя рукі ўпэўнена кіравалі газонакасілкай».
t.me/flagshtok