До 7 лет — таким сроком заключения угрожают жительнице Лельчиц, которую оштрафовала ГАИ за отсутствие фликера https://dson6cgvys1hu.cloudfront.net/ru/naviny/do-7-let-takim-srokom-zakljuchenija-ugrozhajut-zhitelnice-lelchic-kotoruju-oshtrafovala-gai-za-ot

| Тэлеграм
До 7 лет — таким сроком заключения угрожают жительнице Лельчиц, которую оштрафовала ГАИ за отсутствие фликера

https://dson6cgvys1hu.cloudfront.net/ru/naviny/do-7-let-takim-srokom-zakljuchenija-ugrozhajut-zhitelnice-lelchic-kotoruju-oshtrafovala-gai-za-otsutstvie-flikera.html
Чыноўнікаў адправілі касіць траву ў Чачэрску Недахоп кадраў у камунальных службах, з-за якога на Гомельшчыне ўзнікла вострая праблема з пакосам травы ў населеных пунктах, прывёў да таго, што да працы з газонакасілкамі пачалі прыцягваць чыноўнікаў. У Чачэрску касіць траву адправілі работнікаў цэнтру па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый райвыканкама. Прычым – разам з чальцамі сем'яў. Газета райвыканкама падала навіну ў савецкім духу – так, быццам чыноўнікі самі папрасіліся на неўласцівую для іх працу. Адзначаецца, што «нават далікатныя жаночыя рукі ўпэўнена кіравалі газонакасілкай». t.me/flagshtok
Чтобы мы могли и дальше информировать вас о важных событиях, происходящих в Гомельской области, просим вас поддержать нашу редакцию (если вы считаете это безопасным): https://buymeacoffee.com/flagshtok
Хорар у Чабатовічах Такую карціну можна ўбачыць у вёсцы Буда-Кашалёўскага раёна: група з сямі чорных анёлаў і адзін белы — у кампаніі з аленем — упрыгожваюць прысядзібны ўчастак мясцовага жыхара. Кажуць, што гэтыя МАФы прадаюцца, але Флагштоку не ўдалося знайсці адпаведную аб’яву. Калі праязджаеце праз Чабатавічы — не палохайцеся. Знойдзена ў сацыяльных сетках. t.me/flagshtok
У раёне гомельскага прадпрыемства ВПК адбыўся пажар Сэрвіс FIRMS 13 ліпеня зафіксаваў крыніцу загарання ў раёне былога Гомельскага радыёзавода. Памер цеплавой сігнатуры не дазваляе дакладна вызначыць, якое менавіта прадпрыемства гарэла — стратэгічныя рэшткі радыёзавода ці суседнія новыя вытворчасці «Фрэшпак Солюшнс» або «Веза-Г». Да нядаўняга часу радыёзавод ажыццяўляў рамонт ваеннай тэхнікі. Цяпер ён носіць назву «Вымпел» і ўваходзіць у склад вытворчага аб’яднання «Гомсельмаш». Прадпрыемства афіцыйна называецца «Завод металаканструкцый “Вымпел”». Афіцыйных паведамленняў пра пажар у прамысловай зоне пакуль не паступала.
Чтобы мы могли и дальше информировать вас о важных событиях, происходящих в Гомельской области, просим вас поддержать нашу редакцию (если вы считаете это безопасным): https://buymeacoffee.com/flagshtok