"Пі***ц, пайшло!": з'явілася відэа руйнавання маста ў Мазыры На відэа патрапіў момант, калі канструкцыя ўжо нахілілася — за некалькі секунд да падзення на кран і баржы. Відэа з'явілася ў сацыяльных сетках яшчэ ўчора, 25 студзеня, праз некалькі гадзін п

| Тэлеграм
"Пі***ц, пайшло!": з'явілася відэа руйнавання маста ў Мазыры

На відэа патрапіў момант, калі канструкцыя ўжо нахілілася — за некалькі секунд да падзення на кран і баржы.

Відэа з'явілася ў сацыяльных сетках яшчэ ўчора, 25 студзеня, праз некалькі гадзін пасля здарэння.

Па афіцыйнай версіі кіраўніка РУП «Гомельаўтадар» Дзяніса Ясько, катастрофа адбылася "з-за завіхрэння вады". З-за яго нібыта баржа нахілілася, што прывяло да падзення металаканструкцый.
Такія наступствы ў суседнім Чарнігаве ад дэтанацыі расійскіх Шахедаў З-за атакі ўдарных БПЛА тыпу Шахед 15 сакавіка ў былым пабраціме Гомеля былі пашкоджаны некалькі жылых дамоў. У пяціпавярховым доме пасля прамога трапляння ўдарнага БПЛА абрынуліся два верхнія паверхі. У выніку падзення Шахеда каля 10-павярховага дома былі выбіты вокны, пашкоджаныя прыватныя домаўладанні і аўтамабілі, якія знаходзіліся побач. На шчасце, загінуўшых і пацярпелых ратаўнікі не выявілі. Крыніца: https://suspilne.media/chernihiv t.me/flagshtok
Загінуў 22-гадовы ураджэнец Хойнікаў, які ваяваў за Украіну Па інфармацыі Нашай Нівы, ваяр Аляксандр Серада з пазыўным «Лыч» загінуў падчас выканання баявога задання на поўдні Украіны ў пачатку сакавіка 2025 года. Развітанне з байцом палка Каліноўскага прайшло сёння ў Кіеве. t.me/flagshtok
Каля 20 гамяльчан спатрэбілася сёння, каб падняць на пуцепровад рэйсавы аўтобус МАЗ-гармонік Гэтае відовішча забяспечылі работнікі камунальнага прадпрыемтсва ГорСАП: яны не паспелі прыбраць вуліцы ад снегу. Здарэнне адбылося зранку на вуліцы 8-й Іншагародняй з аўтобусам № 25. t.me/flagshtok
Над Гомелем около 00:30 видели метеор Пролет метеора в тоже время был зафиксирован в Киеве (на видео). t.me/flagshtok
Учора над Магілёвам быў зафіксаваны пралёт БпЛА? Mogilev.media паведамляе, што пралёт быў зафіксаваны 11 сакавіка ў 22:32, лятальны апарат рухаўся ва ўсходнім напрамку. Па інфармацыі ўкраінскага маніторынгавага каналала Рында Маніторыць, гэтаму здарэнню не папярэднічала фіксацыя парушэння паветранай прасторы Беларусі расійскімі БпЛА праз беларуска-украінскую мяжу. Папярэднія парушэнні паветранай прасторы былі заўважаныя раней — 11 сакавіка ў 01:56 і 2:22. Падчас масіраванай расійскай атакі два БпЛА накіраваліся з Чарнігаўскай вобласці ў бок Камарына і Брагіна. https://www.youtube.com/watch?v=CxELrhPVu8k&t= t.me/flagshtok