Крынж з Брагіна: паглядзіце, як завуч гімназіі дзеля справаздачы «упрыгожыла» ровар сваёй дачкі
Каб адсправаздачыцца аб правядзенні акцыі «Дзень без аўтамабіля», завуч па выхаваўчай рабоце брагінскай гімназіі Юлія Новік размясціла на старонцы навучальнай установы такі здымак сваёй непаўнагадовай дачкі (аблічча дзяўчынкі заблюрана Флагштокам).
У пабліку гімназіі здымак не падпісаны і выглядае, быццам на фота звычайная вучаніца. Але тое, што яна дачка завуча, якой і належыць ініцыятыва такога аздаблення ровара, зразумела па каментарах, пакінутых пад фота.
Гэта той выпадак, калі мясцовыя ідэолагі, нават пры правядзенні нейтральных акцых, пераўзыходзяць усе межы ў дэманстрацыі псеўдапатрыятызму з выкарыстаннем дзяржаўнай сімволікі і дзяцей.
t.me/flagshtok