Так сёння выглядалі топ-чыноўнікі Гомельскай вобласці і далучыўшыся да іх сенатар-ваенкам Крываносаў
На фотасесію ў гонар суботніка яны паехалі ў закрыты мазырскі радзільны дом і «пачалі» яго рэканструкцыю.
На фота таксама старшыня Гомельскага аблвыканкама Крупко (з перфаратарам), яго намеснік, адказны за ідэалогію, Алейнікаў (з рыдлёўкай), старшыня Мазырскага райвыканкама Паўлечка (з шуфляй), а таксама кантралёр Пархамовіч (з перфаратарам).