Учора над Магілёвам быў зафіксаваны пралёт БпЛА?
Mogilev.media паведамляе, што пралёт быў зафіксаваны 11 сакавіка
ў 22:32, лятальны апарат рухаўся ва ўсходнім напрамку.
Па інфармацыі ўкраінскага маніторынгавага каналала
Рында Маніторыць, гэтаму здарэнню не папярэднічала фіксацыя парушэння паветранай прасторы Беларусі расійскімі БпЛА праз беларуска-украінскую мяжу.
Папярэднія парушэнні паветранай прасторы былі заўважаныя раней —
11 сакавіка ў 01:56 і 2:22. Падчас масіраванай расійскай атакі два БпЛА накіраваліся з Чарнігаўскай вобласці ў бок Камарына і Брагіна.
https://www.youtube.com/watch?v=CxELrhPVu8k&t=
t.me/flagshtok