Расія і Украіна абмяняліся палоннымі праз Беларусь. Украінцаў маглі даставіць у Гомель самалётам
Абмен паміж Украінай і РФ прайшоў у фармаце 175 на 175 праз тэрыторыю Беларусі. Таксама Кіеву перададзены 22 цяжкапараненых.
Характэрна, што паводле
інфармацыі ўкраінскага маніторынгавага канала
Рында Маніторыць, сёння раніцай у Гомель з Бранскай вобласці РФ ляцеў расійскі ваенна-транспартны самалёт Іл-76.
Яго з'яўленне можа быць звязана з транспартыроўкай ваеннапалонных праз памежны пераход Новая Гута — Новыя Ярылавічы.
t.me/flagshtok