В Гомеле чиновники устроили цирк вокруг косточек от арбуза Лукашенко, переданных школьнице. Девочка оказалась дочерью известного функционера «Семена от Батьки». https://d390fm36ksk6r1.cloudfront.net/ru/naviny/po-vecheram-vmeste-smotrjat-televizor-devoc

| Тэлеграм
В Гомеле чиновники устроили цирк вокруг косточек от арбуза Лукашенко, переданных школьнице. Девочка оказалась дочерью известного функционера

«Семена от Батьки».

https://d390fm36ksk6r1.cloudfront.net/ru/naviny/po-vecheram-vmeste-smotrjat-televizor-devochka-kotoroj-vruchili-semena-arbuza-ot-lukashenko-okazalas-ne-prostoj-shkolnicej-a-docherju-izvestnogo-funkcionera.html
Так зараз выглядае паводка з космасу Воды Дняпра дасягнулі найвышэйшых значэнняў і выйшлі на пойму каля Жлобіна і Рагачова. Сож разліўся каля Чачэрска. У іншых рэках каля гарадоў Гомельскай вобласці назіраецца зніжэнне ўзроўню вады. Вада на поймах захоўваецца ў старыцах. Дата здымкаў: 14.04.2026, крыніца SentinelHub. t.me/flagshtok
Ураджэнец Мазыра ўзначаліў адну з наймацнейшых спецслужбаў свету — Масад Раман Гофман афіцыйна зацверджаны на пасаду кіраўніка ізраільскай разведкі «Масад». Пра гэта паведамілі ў канцылярыі прэм’ер-міністра Ізраіля. Будучы генерал нарадзіўся ў 1976 годзе. У 1990 годзе разам з бацькамі рэпатрыяваўся ў Ізраіль. Вучыўся ў школе ў Ашдодзе, а пасля — у ваенным інтэрнаце ў паселішчы Элі. У 1995 годзе быў прызваны ў бранятанкавыя войскі Арміі абароны Ізраіля. Служыў камандзірам узвода і роты, у 2002 годзе ўдзельнічаў у аперацыі «Ахоўная сцяна». Пазней займаў камандныя пасады ў бранятанкавых брыгадах і штабе дывізіі «Гааш». У 2011–2013 гадах камандаваў 75-м батальёнам 7-й бранятанкавай брыгады. З 27 кастрычніка 2022 года ўзначальваў Нацыянальны цэнтр вучэнняў сухапутных войскаў. t.me/flagshtok
Праз пагранпераходы Новыя Ярылавічы — Новая Гута адбыўся велікодны абмен палоннымі З расійскай няволі вярнулі 175 вайскоўцаў і 7 цывільных грамадзян Украіны. Столькі вайсковых і цывільных было перададзена з Украіны ў РФ. Па традыцыі ў украінцаў назіраюцца папяровыя торбы — "пайкі Лукашэнкі". t.me/flagshtok
Адбылося яшчэ два суды за перадачу інфармацыі пра перамяшчэнне расійскай ваеннай тэхнікі на Гомельшчыне 29-гадовы Марк Верашчагін з Брэсцкай вобласці — дальнабойшчык і валанцёр пошукавага атрада «Сімуран», які ўдзельнічаў у дзясятках аперацый. Працаваў у ЗША, пасля вярнуўся і таксаваў у Баранавічах. У пачатку вайны, у 2022 годзе, Марк жыў у Мазыры. Быў затрыманы ў кастрычніку 2025 года і асуджаны паводле арт. 361-4 — атрымаў «хатнюю хімію». У Гомелі па той жа справе асудзілі Кацярыну Дубаўцову — былую супрацоўніцу «Гомсельмаша» і ўдзельніцу выбарчых камісій ад БРСМ. Ёй прызначылі 2,5 года абмежавання волі без накіравання ў ўстанову. t.me/flagshtok
Президент Украины Зеленский заявил, что ремонт украинской части нефтепровода «Дружба», повреждённой в результате российского удара, будет продолжаться до конца весны Это означает, что специалисты ОАО «Гомельтранснефть Дружба» наконец смогут сосредоточиться на идеологических мероприятиях и обслуживании ведомственных агрохозяйств. По оценке Флагштока, нефтепровод утратил около 80% объёмов прокачки нефти с начала февраля 2026 года после остановки южного ответвления. До 2022 года ОАО «Гомельтранснефть Дружба» было одним из наиболее прибыльных предприятий Гомельской области. После начала российского вторжения в Украину была законсервирована часть нефтепрокачивающей инфраструктуры, а работникам урезали заработные платы и социальные гарантии. На видео отчетный ролик предприятия ко "Дню единения". t.me/flagshtok