1 з 10: чыноўнікі паказалі, што аўтапарк Гомеля стаў "кітайскім"
На відэа патрапіла калона аўтобусаў, на якіх транспартавалі самых адданых прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі на канцэрт у Мінск 12 красавіка.
Сярод 10 міжгародніх аўтобусаў кітайскімі аказаліся 9 (Yutong і Zhongtong) і толькі адзін МАЗ-251.
Як высветліў
Флагшток, Гомельаблаўтатранс з 2019 года не закупляў новыя міжгароднія аўтобусы айчыннай вытворчасці. А пасля завяршэння выпуску 251-й мадэлі ў 2021 годзе МАЗ з-за санкцыйнага ціску не змог засвоіць выпуск новага даступнага "турыста".
Відэа з неафіцыйнай старонкі ўпраўлення ідэалогіі Гомельскага аблвыканкаму.
t.me/flagshtok