І нават па-беларуску: на Гомельшчыне актыўна шчадравалі на стары Новы год, але не ўсюды
Многія гомельцы адзначылі ў сацсетках, што сёлета шчадроўшчыкаў было мала і традыцыя вымірае. Аднак гэта тычыцца толькі «старых» раёнаў горада, дзе менш дзяцей. А ў новых мікрараёнах актыўнасць калядоўшчыкаў была высокай.
Трэнд на беларускую мову ў Гомелі пакуль амаль малазаўважны – у адрозненні ад Менску, дзе многія дзеці шчадравалі па-беларуску. Аднак Флагшток знайшоў відэа, на якім дзяўчыны спяваюць вядомую украінскую прыпеўку «Танцювала риба з раком» у вольным перакладзе на беларускую мову.
t.me/flagshtok