У Нароўлі чыноўніца пашкадавала палякаў — з-за адсутнасці «моцнага лідара» на выбарах, як у Беларусі
Сапраўдным адкрыццём стала публікацыя мясцовай чыноўніцы ў нараўлянскай раённай газеце «Прыпяцкая праўда».
Словамі кіраўніцы мясцовага ТЦСАНа
Святланы Віткоўскай раёнка пачала шкадаваць, што на выбарах у Польшчы няма моцнага лідара, як у Беларусі — дыктатара Лукашэнкі.
«Сапраўднага лідара, які мог бы шчыра перажываць за будучыню сваёй краіны і сваіх суайчыннікаў, як у нашай краіне, там яўна няма».
Цікава, што раней Віткоўская не выказвалася на тэмы польскай палітыкі і абмяжоўвалася справаздачамі пра мерапрыемствы для мясцовых пенсіянераў.
t.me/flagshtok