Флагшток паспрабаваў знайсці віншаванні з Днём народзінаў беларускага дыктатара ў выкананні гамяльчан
Атрымалася слаба. Адзначыліся маргінальны актывіст
Андрэй Карнееў і журналіст-агітатар
Раўрэба, які ўцёк з Кіева і пасяліўся ў Гомелі.
Ад публічных віншаванняў нават
адмовіўся гомельскі «патрыёт»
Міхаіл Самуілавіч Цыркін.
Працоўныя калектывы і псеўдаграмадскія аб’яднанні без каманды ідэолагаў дружна прамаўчалі.
Магчыма, ім проста невядома дакладная дата нараджэння Лукашэнкі, якая дагэтуль у розных крыніцах пазначаецца па-рознаму.
t.me/flagshtok