На «бітву за ўраджай» на Гомельшчыне прыслалі не толькі кантрактнікаў, але і вайскоўцаў тэрміновай службы
Як паведаміла газета Рагачоўскага райвыканкаму, «спраўляцца з напружаным графікам уборкі» мясцовым сельгаспрадпрыемствам дапамагаюць вайскоўцы. На мінулым тыдні ў раён прыбыло зводнае падраздзяленне ў складзе
20 вайскоўцаў тэрміновай службы і кантрактнікаў з розных вайсковых частак краіны.
Двое з іх працуюць у Гадзілавічах. Адзін – на трактары, і адказвае за падвоз вады і пажарную бяспеку ў полі, а другі на МАЗе адвозіць збожжа ад камбайнаў.
Вайскоўцы жывуць у гатэлі аграгарадка Ціхінічы, а кожную раніцу цэнтралізавана дастаўляюцца да месца працы.
Праз недахоп працаўнікоў у сельскай гаспадарцы вайскоўцаў не ўпершыню адпраўляюць у палі, але раней паведамлялася толькі пра кантрактнікаў.
t.me/flagshtok