Ужо сёння адновіцца рух аўтобусаў з Гомеля ў Польшчу
У сувязі з адкрыццём памежнага пераходу Брэст-Тэрэспаль у ноч з 24 на 25 верасня аднаўляецца рух аўтобусаў паміж Беларуссю і Польшчай. Першыя рэйсы будуць адпраўляцца ўжо ўвечары 24 верасня, паведаміў сервіс Infobus і абвясціў, што квіткі на аўтобусы зноў з'явіліся ў продажы.
У тым ліку з Гомеля ў сераду адправіцца першы аўтобус пасля аднаўлення пасажырскага злучэння. Вольныя месцы ёсць на гэты і на бліжэйшыя дні, кошт квітка не змяніўся – паездка да Варшавы абыдзецца ў 150 рублёў.
t.me/flagshtok