«Мутант пад расійскімі сцягамі». На eBay прадаюць плакаты з фэйкавым Гомелем
Плакаты, прысвечаныя Гомелю, заўважыў на міжнароднай гандлёвай пляцоўцы eBay рэсурс «Пошукі старога Гомеля».
На выявах – жоўты мутант палаца Румянцавых-Паскевічаў і Петрапаўлаўскага сабора пад расійскімі сцягамі. Прадавец з Вялікабрытаніі, верагодна, нават не падазрае, што штучны інтэлект, які аналізоўвае і спалучае тысячы дасяжных вобразаў, падсунуў яму падробку, у якой адразу некалькі стэрэатыпных памылак пра Гомель, пішуць «Пошукі».
Рэсурс адзначае, што ў свядомасці ШІ Гомель – гэта нешта жоўтае, класіцыстычнае, саборна-палацавае і пад расійскім сцягам.
t.me/flagshtok