На YouTube 1142х стартаваў новы відэапраект «Байкі старога Палесся».
https://www.youtube.com/watch?v=YUqTDuomxjU&t=128s
У першай серыі аўтары расказваюць пра старажытны шляхецкі род Солтанаў з Гомельшчыны і таямніцы іх маёнтка ў Пянчыне.
Гэтая сям’я пакінула значны след у гісторыі Беларусі. А ў гістарычных крыніцах, якія былі знойдзеныя ў Польшчы, адкрылася раней невядомая гісторыя сям'і пра прывідаў, спірытычныя сеансы і дзіўныя з’явы. Успаміны пра гэтыя падзеі захавала ў мемуарах Ірэна Лісоўская.
«Байкі старога Палесся» — гэта не толькі аповед пра містыку і легенды, але і спосаб адкрыць складаную і малавядомую гісторыю Гомельшчыны праз лёсы людзей, што жылі тут сто гадоў таму.