У Гомельскай вобласці асвячэнне праваслаўнага сабора прыўрочылі да года выгнання каталікоў
Сёння ў Юравічах адбылося ўрачыстае асвячэнне адноўленага сабора Нараджэння Прасвятой Багародзіцы пасля запусцення часоў СССР.
Абрад прыўрочылі да 160-годдзя пераасвячэння сабора з каталіцкай святыні ў праваслаўную.
У каталікоў храм быў адабраны пасля паўстання 1863–1864 гадоў. І хоць святары не былі заўважаныя сярод удзельнікаў паўстання, касцёл разам з манастыром быў адабраны ў рымска-каталіцкай царквы і перададзены ў праваслаўнае ведамства паводле загаду генерал-губернатара Мураўёва-вешальніка.
t.me/flagshtok