Городские власти экстренно монтируют «победобесную» надпись над уничтоженным сквером возле фабрики «Восьмое марта» Самым интересным в установке этой надписи остаётся вопрос: согласовало ли Министерство культуры Беларуси такие радикальные изменения на объ

| Тэлеграм
Городские власти экстренно монтируют «победобесную» надпись над уничтоженным сквером возле фабрики «Восьмое марта»

Самым интересным в установке этой надписи остаётся вопрос: согласовало ли Министерство культуры Беларуси такие радикальные изменения на объекте историко-культурной ценности начала XIX века, или же это самодурство горисполкома?

t.me/flagshtok
Рагачоўскі райвыканкам публікуе бадзёрыя ролікі з мясцовымі жыхарамі каля цыстэрнаў з пітной вадой і палетамі з бутылямі — гэта значыць, што праблема далёкая ад вырашэння Жыхары Рагачова працягваюць скардзіцца на агідны смурод ацэтона і немагчымасць выкарыстоўваць ваду для мыцця. Таксама рагачоўцы адзначаюць, што ў гандлёвых аб’ектах узрасла цана на пітную ваду. Мясцовая бальніца запэўнівае, што атручаныя гараджане да іх не паступалі. t.me/flagshtok
70-гадовы праваабаронца з Мазыра Уладзімір Целяпун прызнаны палітычным зняволеным Праваабаронцы Вясны паведамляюць, што яго ўзялі пад варту ў пачатку красавіка. Мяркуецца, што спачатку ён знаходзіўся ў ІЧУ Мазырскага РАУС, пасля яго перавялі ў СІЗА-3. Супраць яго распачатая крымінальная справа. Падрабязнасці абвінавачанняў невядомыя, але сутнасць справы мае палітычны характар. Уладзімір Целяпун вядомы ў рэгіёне сваёй дзейнасцю па абароне правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы. У 1986 годзе ўдзельнічаў ў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Мае праблемы са здароўем. t.me/flagshtok
Шматдзетны бацька, праваслаўны вернік з Гомеля зняволены, імаверна, па справе «Гаюна» 49-гадовы жыхар Гомеля Яўген Скочка апынуўся ў так званым «спісе экстрэмістаў». Пазначана, што ён занесены ў гэты спіс на падставе прысуду па артыкулах, сярод якіх – аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Гэта азначае, што з вялікай доляй верагоднасці гомелец быў асуджаны па справе «Беларускага Гаюна» – маніторынгавага канала, які збіраў інфармацыю аб перасоўванні расійскай вайсковай тэхнікі пры нападзе на Украіну з тэрыторыі Беларусі. Таксама яму прыпісаны яшчэ шэраг «палітычных» артыкулаў. Дакладны вырак пакуль невядомы. У сацыяльных сетках Яўген быў даўно, таму, імаверна, прысуд звязаны са зняволеннем. Яўген Скочка – бацька чацвярых дзяцей, у тым ліку аднаго непаўнагадовага, праваслаўны вернік, былы «маладафронтавец». t.me/flagshtok
Совсем забыли дать ссылку на наш канал в Tiktok Это короткая видео-версия нашего расследования про специалистов организации, которой поручено хранение отходов БелАЭС. https://vt.tiktok.com/ZS9AX37bj/ Не подписывайтесь и не комментируйте, если находитесь в Беларуси.
Дзеючыя ўлады паказалі, як выглядаюць расійскія дроны, збітыя над Гомельшчынай, а затым выдалілі фота Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёння апублікавала справаздачу пра тое, як дэпутаты наведвалі Інстытут Следчага камітэта. Там ім паказалі «дрон-палігон», на якім дэпутаты «на ўласныя вочы ўбачылі дроны, збітыя год таму над Гомельскай вобласцю», гаварылася ў паведамленні, якое заўважыла Люстэрка. Удакладнялася, што цяпер БпЛА (розныя варыянты Гербер) «выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе, у тым ліку для складання пратакола агляду». Верагодна, ірана-расійскія «Шахеды» («Герань») у Інстытута Следчага камітэта таксама ёсць, проста яны не змясціліся ў невялікае выставачнае памяшканне. t.me/flagshtok