Як ствараюцца прапагандысцкія публікацыі, паказала раённая газета Падаецца, што работнікі дзяржаўнай газеты з Калінкавічаў апублікавалі агітку пра ВНС проста з рук загадкавага лялькавода. У тэлеграм-канале «Калинковичи_новости» з’явілася публікацыя з заг

| Тэлеграм
Як ствараюцца прапагандысцкія публікацыі, паказала раённая газета

Падаецца, што работнікі дзяржаўнай газеты з Калінкавічаў апублікавалі агітку пра ВНС проста з рук загадкавага лялькавода. У тэлеграм-канале «Калинковичи_новости» з’явілася публікацыя з загалоўкам: «Я вам на пошту адправіў тэкст і фота па ВНС». Работнік газеты проста «рэпоснуў» атрыманае паведамленне ў канал выдання.

Так, верагодна, супрацоўнікі раёнкі выпадкова паказалі, якім чынам яны атрымліваюць інфармацыю — наўпрост з аддзела ідэалогіі мясцовага райвыканкама.

Ды і сама цытата пра «ўмацаванне прынцыпаў народаўладдзя», прыпісаная начальніку ўчастка, як паказаў просты пошук у Гугл, — паўтарагадовай даўніны і ўзятая з агульнай метадычкі да «Адзінага дня інфармавання». Як мінімум з красавіка 2024 года яна змяшчаецца ў публікацыях дзяржрэсурсаў: падобных выступах чыноўнікаў.

Паведамленне, якое заўважыў і зафіксаваў Флагшток, неўзабаве было выдалена.

t.me/flagshtok
У Гомельскай вобласці магчымае пагаршэнне якасці паветра Ужо цяпер поўдзень Гомельскага і Добрушскага раёнаў апынуўся ў шлейфе дыму ад лясных пажараў у Чарнігаўскай вобласці. Прычына — трансгранічны перанос дыму ад пажараў у Чарнігаўскай вобласці Украіны. Крыніца: FIRMS t.me/flagshtok
Сачыць за мерапрыемствамі Дня Гомеля ў Варшаве можна ў гэтым Тэлеграм канале: https://t.me/dzien_1142
БЖД сохраняет пассажирские перевозки через прифронтовые территории Несмотря на регулярные атаки Украины на инфраструктуру Брянской области, пассажирские поезда БЖД продолжают ходить через Унечу. Как сообщает Сообщество железнодорожников Беларуси, после подрыва путей 1 сентября поезд № 301 Адлер—Минск временно пускали в обход через Кричев, Могилёв и Осиповичи. После восстановления движения его вернули на прежний маршрут через Унечу. При этом ситуация с локомотивными бригадами БЖД на этом направлении уже изменилась. Машинисты депо Гомель отказываются от рейсов на участок Унеча—Брянск из-за угрозы атак. Руководство БЖД предлагает дополнительные выплаты, однако желающих остаётся мало. В результате доля РЖД в обслуживании грузовых поездов на этом плече превысила 90% вместо предусмотренных технологией 80%. Подробнее можно прочитать на сайте Сообщества: https://ddm77794q94il.cloudfront.net/incidents/gruzy-dorozhe-zhiznej-passazhirov-pochemu-bzhd-sohranyaet-passazhirskie-marshruty-cherez-unechu/
А что за автомобиль арестовали у гомельского доносчика Дробышевского? Это старый Ford Transit 90-х годов. Такие в Беларуси продаются аж по 10-13 тысяч рублей. t.me/flagshtok