Нечакана на 64-м годзе памёр гомельскі прапагандыст Міхаіл Цішкевіч
Апошнія ідэалагічныя ток-шоу з яго ўдзелам выйшлі напрыканцы мінулага месяца.
Кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт Міхаіл Цішкевіч асвоіў новую для сябе ролю тэлепрапагандыста на пачатку 2022 года. З таго часу з яго ўдзелам выйшлі сотні перадач на рэгіянальным тэлебачанні, дзе сацыёлаг агучваў тэзісы ідэалогіі, сфармуляваныя мінскімі прапагандыстамі. Цішкевіч ахвотна каментаваў пытанні, у якіх не меў прафесійнай кампетэнцыі.
На відэа адна з апошніх тэлеперадач, запісаная з удзелам Цішкевіча.
t.me/flagshtok