Ключавыя тэзісы паслання Лукашэнкі ў рэгіёнах Гомельшчыны слухалі ў халодных залах
Працоўныя калектывы ўжо прымушалі
слухаць прамову дыктатара падчас так званага Усебеларускага народнага сходу ў прамым эфіры. А цяпер ідэолагі правялі працу на замацаванне і выступілі на прадпрыемствах і ў арганізацыях у рамках «Адзінага дня інфармавання».
Задачай прапагандыстаў было данесці «ключавыя тэзісы», да якіх скарацілі 2-гадзіннае пасланне Лукашэнкі. У многіх выпадках людзям даводзілася слухаць аб тым, як добра жыць у Беларусі, у халодных актавых залах. Аб адсутнасці ацяплення гаворыць тое, што працаўнікі сядзяць у куртках і шапках.
t.me/flagshtok