Працоўныя калектывы адправілі прыбіраць снег у Петрыкаве. Ці законна гэта?
Адзіны горад Гомельшчыны, дзе на барацьбу з наледдзю масава адправілі працоўныя калектывы, – Петрыкаў. Прынамсі, толькі там улады адсправаздачыліся пра «актыўную працу».
Ва ўмовах дэфіцыту кадраў камунальнікаў, калектывы прадпрыемстваў і арганізацый вывелі на ўборку вуліц і назвалі гэта «гарадскім санітарным днём».
На пытанне, ці можа начальства адправіць супрацоўнікаў прыбіраць снег у працоўны час,
адказваў юрыст. Паводле яго, згодна з артыкулам 132 Працоўнага кодэкса так паступаць нельга: гэта расцэньваецца як адцягненне супрацоўнікаў ад іх прамых абавязкаў.
t.me/flagshtok