Прапагандысты з Лоева нечакана пахваліліся ледзяным помнікам безгаспадарчасці
Мясцовая раёнка паказала метровыя ледзяшы на сельскай воданапорнай вежы. Разбіты калгасны плот арганічна дапоўніў карціну вясковага ўпадку.
«Падобны нерукатворны экспанат ёсць і ў в. Крупейкі. Падобныя? Ацаніце!!!», — напісаў вядоўца тэлеграм-канала, спасылаючыся на вежу з-пад Маладзечна, якая раней праславілася ў TikTok.
У хуткім часе рэдактар раённай газеты атрымаў «па руках» ад вышэйстаячых асобаў за разгалошванне славутасці. Запіс давялося выдаліць праз 27 хвілін.
Флагшток паказвае яго вам.
t.me/flagshtok