На Гомельшчыне адкрылі чарговую «парту героя»
Калі ў Расіі гэтая акцыя накіраваная на ўвекавечанне памяці ўдзельнікаў вайны супраць Украіны, то ў Беларусі ідэолагі працягваюць працаваць над культам ВАВ.
Чарговая «парта героя» была адкрыта сёння ў Рагачове — у сярэдняй школе № 2 імя В. М. Калеснікава. Парта прысвечаная самому Калеснікаву — Герою СССР.
Упершыню адкрыццё памятных парт на Гомельшчыне было зафіксавана ў 2024 годзе — у сярэдняй школе № 27 горада Гомеля.
t.me/flagshtok