Добрушскія прапагандысты апублікавалі ролік з працэсам ямачнага рамонту
На відэа два работнікі выконваюць халоднае асфальтаванне пры мінімальнай механізацыі — для ўшчыльнення сумесі яны выкарыстоўваюць ручныя калатушкі замест вібрапліты. Пры такім падыходзе вельмі складана забяспечыць шчыльную ўтрамбоўку асфальтабетоннай сумесі.
На відэа адрэагавалі карыстальнікі TikTok. Яны пачалі прапаноўваць спецінструмент і сумнявацца ў кваліфікацыі дарожнікаў.
— Смех!!! Гэта за наш дарожны падатак так робяць дарогі!!!
— Няхай звяртаюцца — нармальную вібрапліту выдам ім.
— Узровень XXI стагоддзя.
Прапагандысты з гэтым змірыцца не змаглі і адключылі каментары пад відэа. Флагшток аднавіў некаторыя каментары.
t.me/flagshtok