Сярод вызваленых сёння палітвязняў – мінімум два жыхары Гомельшчыны
Гэта
Мікіта Залатароў, які быў самым маладым гамельчуком, асуджаным за пратэсты, – на той час яшчэ непаўнагадовым. Бацька Мікіты змагаўся за выхад сына на волю і, урэшце, сам трапіў за краты.
Таксама ў спісе – ураджэнец Петрыкава
Дзяніс Жалязко. Мужчына быў асуджаны адразу па дзевяці палітычных крымінальных артыкулах і атрымаў пяць гадоў зняволення, з якіх ён адбыў каля двух гадоў,
піша «Гомельская вясна».
Папярэдне, вызваленых палітвязняў адразу вывезлі ў Літву.
t.me/flagshtok