Дзяржаўная раённая газета «Маяк» апублікавала нетыповую публікацыю пра збіты БПЛА ў Гомельскім раёне «20 сакавіка ў лясным масіве, за адзін кіламетр ад пасёлка Чаплін, памежным нарадам вайсковай часці 1242 былі выяўлены абломкі БПЛА самалётнага тыпу. Мад

| Тэлеграм
Дзяржаўная раённая газета «Маяк» апублікавала нетыповую публікацыю пра збіты БПЛА ў Гомельскім раёне

«20 сакавіка ў лясным масіве, за адзін кіламетр ад пасёлка Чаплін, памежным нарадам вайсковай часці 1242 былі выяўлены абломкі БПЛА самалётнага тыпу. Мадэль не ўстаноўлена, нумар вытворчасці праглядаецца. На месцы выяўлення выстаўлены нарад».

Арыгінальнае фота ўпаўшага дрона прапагандысты не публікавалі — хто ж ім яго дасьць.

Гаворка ідзе пра вёску Чаплін у Гомельскім раёне, якая знаходзіцца на самай мяжы з Украінай.

t.me/flagshtok
Стала вядома, што бацька Мікіты Залатарова — Міхаіл Лапуноў знаходзіцца ў турме Па інфармацыі праваабаронцаў Вясны, у жніўні 2024 года суд прызначыў яму 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пакаранне ён адбывае ў калоніі № 11 у Ваўкавыску. Яго затрымалі ў жніўні 2023 года і неаднаразова арыштоўвалі па адміністрацыйных справах. У гэты час КДБ прызнаў Telegram-чат «Гомель за Никиту Золоторева», якім ён валодаў, «экстрэмісцкім фармаваннем». Тады супраць Лапунова распачалі крымінальную справу. Фотакалаж: Гомельская вясна, 2020 год. t.me/flagshtok
А вот и видео разноса Кубракова милиционеров Гомельщины На видео глава МВД требует от подчинённых экономить на ремонтах — отказываться от излишеств и беречь каждую копейку. Выступление Кубракова связано с серией публикаций Флагштока о ремонтах в милицейских отделениях Гомельской области. t.me/flagshtok
Так зараз выглядае паводка з космасу Воды Дняпра дасягнулі найвышэйшых значэнняў і выйшлі на пойму каля Жлобіна і Рагачова. Сож разліўся каля Чачэрска. У іншых рэках каля гарадоў Гомельскай вобласці назіраецца зніжэнне ўзроўню вады. Вада на поймах захоўваецца ў старыцах. Дата здымкаў: 14.04.2026, крыніца SentinelHub. t.me/flagshtok
Ураджэнец Мазыра ўзначаліў адну з наймацнейшых спецслужбаў свету — Масад Раман Гофман афіцыйна зацверджаны на пасаду кіраўніка ізраільскай разведкі «Масад». Пра гэта паведамілі ў канцылярыі прэм’ер-міністра Ізраіля. Будучы генерал нарадзіўся ў 1976 годзе. У 1990 годзе разам з бацькамі рэпатрыяваўся ў Ізраіль. Вучыўся ў школе ў Ашдодзе, а пасля — у ваенным інтэрнаце ў паселішчы Элі. У 1995 годзе быў прызваны ў бранятанкавыя войскі Арміі абароны Ізраіля. Служыў камандзірам узвода і роты, у 2002 годзе ўдзельнічаў у аперацыі «Ахоўная сцяна». Пазней займаў камандныя пасады ў бранятанкавых брыгадах і штабе дывізіі «Гааш». У 2011–2013 гадах камандаваў 75-м батальёнам 7-й бранятанкавай брыгады. З 27 кастрычніка 2022 года ўзначальваў Нацыянальны цэнтр вучэнняў сухапутных войскаў. t.me/flagshtok
Праз пагранпераходы Новыя Ярылавічы — Новая Гута адбыўся велікодны абмен палоннымі З расійскай няволі вярнулі 175 вайскоўцаў і 7 цывільных грамадзян Украіны. Столькі вайсковых і цывільных было перададзена з Украіны ў РФ. Па традыцыі ў украінцаў назіраюцца папяровыя торбы — "пайкі Лукашэнкі". t.me/flagshtok