Рэкі Гомельскай вобласці не спяшаюцца выходзіць на поймы: разліў назіраецца ў асноўным на малых рэках
Флагшток сабраў касмічныя здымкі сервіса Sentinel за 22 і 25 красавіка.
1. Самым шырокім разлівам можа пахваліцца толькі рака Убарць недалёка ад Петрыкава — яе шырыня набліжаецца да кіламетра.
2. Дняпро каля Рэчыцы амаль не разліваецца па лугах, чаго не скажаш пра Ведрыч, які бурліць на захад ад горада.
3 і 4. Сож каля Гомеля і Прыпяць каля Мазыра цякуць у сваіх звычайных рэчышчах.
4. Характэрна, што цяпер разліў рэк назіраецца на заходніх тэрыторыях, дзе снег растаў прыкладна на тыдзень раней — гэта відаць па Прыпяці і Сцвізе. Яны разліліся па пойменных старыцах і ўтварылі мноства выспаў.
t.me/flagshtok