На Гомельшчыне зноў прыцягнулі дзяцей да святкавання дня нараджэння Леніна
Да адзначэння самага сумнага дня нараджэння у некалькіх райцэнтрах Гомельшчыны зноў прыцягнулі школьнікаў, заўважыў
Флагшток. Мерапрыемствы з гэтай нагоды прайшлі на афіцыйным узроўні.
Арганізатарам ускладання кветак да помнікаў тырану назвалі мясцовыя суполкі кампартыі, але ў памятных мітынгах удзельнічалі і чыноўнікі. Разам з імі да помнікаў адправілі піянераў і чальцоў БРСМ.
Але як мінімум у двух райцэнтрах перамог здаровы сэнс – альбо прыцягнуць дзяцей да акцый там не знайшлі магчымасці. У
Брагіне і
Буда-Кашалёва кветкі да помнікаў ускладалі толькі пенсіянеры і іншыя людзі савецкай эпохі.
Як паведамляў
Флагшток, упершыню адзначаць дзень нараджэння Леніна з удзелам дзяцей пачалі летась.
t.me/flagshtok