Дажджы не патушылі пажары ў чарнобыльскай зоне Украіны
Новы ачаг узгарання быў зафіксаваны на поўдзень ад Прыпяці. Пакуль ён невялікі: сэрвіс FIRMS паказаў некалькі тэмпературных анамалій без дымавога шлейфа.
Зноў разгарэўся пажар і на поўначы Жытомірскай вобласці Украіны — цяпер ужо каля самой украінска-беларускай мяжы, у раёне Глушкевічаў. На спадарожнікавым здымку ўсходней крыніцы агню відаць воблака дыму.
Украінскія ратавальнікі публікавалі відэа тушэння пажараў у зоне ЧАЭС, аднак цалкам лакалізаваць іх пакуль не ўдаецца.
t.me/flagshtok