Самалёт Белавія на маршруце Масква–Гомель не змог прызямліцца ў гомельскім аэрапорце
Пасажырскі Embraer, які вылецеў з неспакойнай Масквы, рухаўся па звычайнай траекторыі. Над Магілёўскай вобласцю самалёт пачаў кружыць каля Слаўгарада і знаходзіўся там каля 35 хвілін.
Адміністрацыі Белавія і Белаэранавігацыя пакуль не тлумачылі прычыны інцыдэнту.
Украінскія маніторынгавыя каналы ў той час не фіксавалі залётаў БпЛА праз украінска-беларускую мяжу.
t.me/flagshtok