На гомельскага актывіста Іллю Міронава завялі новую крымінальную справу і абвясцілі ў вышук — цяпер паводле артыкула аб «легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам»
Сам Міронаў лічыць, што ягоная «віна» — дапамога людзям і грамадзянская салідарнасць.
Актывіст паведаміў
Флагштоку, што лічыць свой пераслед звязаным з банкаўскімі пераводамі:
«Я рабіў шмат пераводаў як з СІЗА выйшаў, з кастрычніка 2022 па травень 2023 уключна».
За апошнія гады ён прайшоў праз затрыманні, суткі, калонію па «справе Зельцэра» і пастаянны ціск. У 2024 годзе яго абвясцілі ў міждзяржаўны вышук, пазней у базу вышуку трапіла нават ягоная маці. Улады працягваюць шукаць новыя падставы для пераследу актывіста за яго грамадзянскую пазіцыю.
t.me/flagshtok