У цэнтры Гомеля заўважылі партызанінг у падтрымку Украіны
Два сцяжкі жоўтага і сіняга колераў з’явіліся на ўваходзе ў Прывакзальныя гандлёвыя рады.
Сцяжкі заўважыў гомельскі правакатар і былы палітвязень
Яўген Катляроў. Пра знаходку ён расказаў на сваёй старонцы ў Facebook.
Характэрна, што ў Беларусі на дзяржаўных установах і прадпрыемствах, у тым ліку гандлёвых, з 2020 года абавязковае вывешванне афіцыйных сцягоў. Пасля 2024 года жоўта-сіняе спалучэнне стала непажаданым у афармленні гарадской прасторы.
t.me/flagshtok