У Беларусі, верагодна, з’явілася новая справа так званых “рэйкавых партызанаў” Як паведамляюць праваабаронцы Гомельскай Вясны, у Гомельскім абласным судзе асудзілі 65-гадовага жыхара вёскі Лагуны Добрушскага раёна Сяргея Стасенку. Мужчыну прызналі віна

| Тэлеграм
У Беларусі, верагодна, з’явілася новая справа так званых “рэйкавых партызанаў”

Як паведамляюць праваабаронцы Гомельскай Вясны, у Гомельскім абласным судзе асудзілі 65-гадовага жыхара вёскі Лагуны Добрушскага раёна Сяргея Стасенку.

Мужчыну прызналі вінаватым адразу паводле некалькіх цяжкіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса:
замах на акт тэрарызму (ч. 2 арт. 289 КК),
незаконныя дзеянні датычна вогнястрэльнае зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў (ч. 4 арт. 295 КК),
наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку ці шляхоў зносінаў (ч. 4 арт. 309 КК),
здраду дзяржаве (ч. 1 арт. 356 КК),
стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім (ч. 3 арт. 361-1 КК).

Паводле сукупнасці абвінавачанняў яму пагражала да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Акалічнасці справы пакуль невядомыя, аднак пералік артыкулаў дазваляе меркаваць, што гаворка можа ісці пра намер пашкодзіць чыгуначную інфраструктуру.

t.me/flagshtok
Жахлівыя наступствы атакі расійскага дрона ў суседнім Чарнігаве Загінулі дзве 15-гадовыя дзяўчыны, 22 чалавекі параненыя, БпЛА тыпу Бандэроль. Крыніца: Суспільне Чернігів
Логистика войны: вместо того чтобы помочь гражданам Украины преодолеть 5 километров между оккупированными Олешками и Херсоном, их повезут тысячи километров по воздуху и сотни — по земле На фото — траектория полёта российского Ан-148 из аэропорта Гомеля с украинской делегацией и реальная линия фронта между. t.me/flagshtok
В гомельский аэропорт также приехал Лубинец — украинский омбудсмен по правам человека Обычно он контактирует с российской стороной по вопросам обмена военнопленными. Примечательно, что микроавтобусы с украинской делегацией приехали без регистрационных номеров. t.me/flagshtok
В аэропорту «Гомель» — Ан-148. Прилетела делегация для подготовки рейса с гражданами Украины из оккупированных РФ Олешек Борт RA-61734 принадлежит ВКС РФ. План эвакуации, опубликованный «Украинской правдой» со ссылкой на документы и собеседников, предусматривает, что 31 октября людей и украинскую делегацию доставят из Анапы в Гомель военно-транспортным самолётом Минобороны РФ. t.me/flagshtok
Інфармацыю пра палітычныя прысуды цалкам закрылі ўлады. Апошнія вядомыя выракі на Гомельшчыне – праціўнікам расійскай вайны Больш за месяц Флагшток не актуалізуе агляд палітычных прысудаў – але не з-за таго, што рэпрэсіі быццам бы спыніліся. Чытайце па спасылцы: https://d3oxxpnat7awnp.cloudfront.net/by/vybary-2020/infarmacyju-pra-palitychnyja-prysudy-calkam-zakryli-wlady-aposhnija-vjadomyja-vyraki-na-gomelshchyne-praciwnikam-rasijskaj-vajny.html