Новыя павільёны грамадскага транспарту ў Гомелі атрымалі назвы на неіснуючай мове
На новых прыпынках надпісы цяпер выкананы на руска-беларускай мове.
Слова «прыпынак» пададзена па-беларуску, а яго назва — па-расейску. Хто нясе адказнасць за стварэнне такога моўнага гібрыду, не паведамляецца.
Папярэднія павільёны
былі аформлены цалкам па-беларуску. Такое афармленне цалкам адпавядала даўняй традыцыі гомельскіх транспартных арганізацый.
t.me/flagshtok