На беларускіх АЗС пачалі скупляць паліва – гэта робяць не толькі расіяне
Беларусы сталі заўважаць, як на аўтазапраўках у памежных з РФ раёнах кіроўцы заліваюць па некалькі каністраў паліва. Адпаведныя допісы
Флагшток знайшоў у сацсетках.
Напрыклад, у гарадскім пасёлку Езярышча на Віцебшчыне, на мяжы з Расіяй, скуплялі паліва адразу некалькі аўтаўладальнікаў з РФ.
Каністры з палівам складалі ў багажнік і ў Гомелі на АЗС на вуліцы Луначарскага. Але аўто было на беларускіх нумарах. У каментарах выказалі здагадкі: альбо кіроўца едзе прадаваць паліва ў Расію, альбо робіць запас на выпадак, калі дэфіцыт паліва пачнецца ў Беларусі.
t.me/flagshtok