У Гомельскім аблвыканкаме сёння высмеялі прэзідэнта ЗША Гэта адбылося падчас сустрэчы Гомельскага абласнога аддзялення прапагандысцкага таварыства «Веды». На адным са слайдаў удзельнікам прадэманстравалі карыкатуры на прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Хар

| Тэлеграм
У Гомельскім аблвыканкаме сёння высмеялі прэзідэнта ЗША

Гэта адбылося падчас сустрэчы Гомельскага абласнога аддзялення прапагандысцкага таварыства «Веды». На адным са слайдаў удзельнікам прадэманстравалі карыкатуры на прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Характэрна, што афіцыйная беларуская прапаганда апошнім часам, як правіла, пазбягае асабістых нападак на прэзідэнта ЗША. Верагодна, гэта звязана з тым, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі зацікаўлены ў змякчэнні або зняцці амерыканскіх санкцый. У абмен на гэта беларускія ўлады вызваляюць па частках палітычных зняволеных.

Апублікавала фотасправаздачу дзяржаўная газета «Гомельская праўда».

t.me/flagshtok
На фоне амаль мільёна рублёў, выдаткаваных на перакладку пліткі на плошчы Леніна ў Калінкавічах, паркавы туалет выглядае сапраўды гаротна Публікацыя створаная па просьбах жыхароў Калінкавічаў. t.me/flagshtok
Вось так змяніўся грамадскі туалет у парку Калінкавічаў Гэта класічная канструкцыя М/Ж без ацяплення, з выграбной ямай. У рамках падрыхтоўкі да «Дажынак» туалет упрыгожылі дадатковай зялёнай палосай — каб схаваць надпісы наведнікаў. Улады спадзяюцца ператварыць парк Калінкавічаў у месца памяці, перацягнуўшы туды ваенную тэхніку. Мясцовыя жыхары просяць туалет і каруселі. Усяго на будаўнічыя работы да «Дажынак» Калінкавіцкі райвыканкам атрымаў 90 млн рублёў. t.me/flagshtok
Это первое известное видео с Тамарой Убоженко На нем она приглашает Александра Лукашенко в Ветку и теряется, когда диктатор спрашивает о проблемах города. Во время съемки Убоженко — идеолог ГСЛХУ «Ветковский спецлесхоз» в массовке играет роль простой жительницы Ветки. Спустя три года Тамару Убоженко назначили главным редактором ветковской районной газеты «Голас Веткаўшчыны». t.me/flagshtok
В Гомельской области второй день горит полигон твердых бытовых отходов Флагшток заметил, что по данным спутниковых сервисов, 1 и 2 августа в районе деревни Пенчин фиксируется возгорание и шлейф дыма от горящего мусора. Официальные власти о пожаре и мерах по его тушению не сообщали. t.me/flagshtok
Такой была атмасфера мінулай ноччу ў цэнтры Гомеля У традыцыйным месцы сышліся расійскія нумары, таніраваныя фары, танцы на капоце і экіпаж ДАІ. t.me/flagshtok