Стала вядомая прычына марнавання тысяч бюджэтных рублёў на блакітную плітку ў Калінкавічах
Як аказалася, такім чынам замоўнік (мясцовыя чыноўнікі) захацелі адлюстраваць колеры герба Калінкавічаў — чырвоны, блакітны і, чамусьці, шэры.
Тлумачэнні з'явіліся ў эфіры гомельскага дзяржаўнага тэлебачання пасля таго, як
Флагшток падлічыў кошт зусім неабавязковай замены пліткі на плошчы Леніна перад будынкам Калінкавіцкага райвыканкама.
Нагадаем, мясцовыя ўлады і будаўнікі спяшаюцца асвоіць
50 млн бюджэтных рублёў да абласных «Дажынак». Па ацэнках Флагштока, кошт работ па замене пліткі на плошчы Леніна складае каля
аднаго мільёна рублёў.
t.me/flagshtok